У Мінску адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў «Прыгажосць Божага свету»

22 лістапада 2017

top.jpgУ рамках Трэціх Беларускіх Калядных чытанняў 23 лістапада 2017 года ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі ў 15:00 адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў рэгіянальнага этапу Міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў «Прыгажосць Божага свету».

Старшыня Сінадальнага аддзела адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін уручыць пераможцам конкурсу дыпломы і памятныя падарункі, падрыхтаваныя аддзелам адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі.

Конкурс ужо шмат гадоў праводзіцца па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Кірыла ў рамках Міжнародных Калядных чытанняў і спрыяе стварэнню ўмоў для раскрыцця ў дзецях талентаў, далучэння іх да праваслаўнай культуры.

Правядзенне конкурсу стала добрай традыцыяй і ў Беларусі. Дзеці з розных рэгіёнаў нашай краіны неаднаразова станавіліся пераможцамі заключнага міжнароднага этапу конкурсу, які праходзіць у Маскве ў Калядныя святы.

Church.by