У Мінску адбудзецца семінар «Шлюбныя сустрэчы»
17 красавіка 2018Закрыты семінар «Шлюбныя сустрэчы» пройдзе з 20 па 22 красавіка ў Мінску ў Паломніцкім цэнтры Лізавецінскага манастыра.
Для каго гэты семінар?
У працы семінара могуць удзельнічаць усе сямейныя пары неазлежна ад узросту і стажу шлюбнага жыцця. Праграма пабудавана такім чынам, што ў ёй павінны прымаць удзел абодва. Запрашаюцца ўсе пары (з добрай сітуацыяй і тыя, што перажываюць крызіс), якія жадаюць лепш разабрацца ў сваіх адносінах і абнавіць іх. Дзяцей на час правядзення заняткаў рэкамендуецца пакінуць дома з роднымі людзьмі.
Прынцыпы работы
Сустрэчу ў Мінску арганізуе протаіерэй Уладзімір Шэйдак разам з жонкай Інай. Як шлюбная пара айцец Уладзімір і матушка Іна прымаюць удзел у рабоце Праваслаўнага епархіяльнага цэнтру «Шлюбныя сустрэчы» ў Санкт-Пецярбургу, заснаванага протаіерэем Аляксандрам Дзягілевым. Атрыманы вопыт і жаданне дапамагчы іншым падштурхнулі іх на правядзенне аналагічнай працы ў Мінску.
Методыкі семінара, што будзе праводзіцца, накіраваныя на гарманізацыю сямейных адносін і аказанне дапамогі сямейным парам у крызісе, падтрымліваюцца Патрыяршай камісіяй па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
Праграма
Праграма ўключае дванаццаць тэматычных сустрэч. Яна дапамагае мужу і жонцы лепш зразумець пачуцці адзін аднаго, а таксама вучыць будаваць дыялог у сям'і і знаходзіць выхады з канфліктных сітуацый.
Месцам правядзення трохдзённага семінара абраны Паломніцкі цэнтр Лізавецінскага манастыра.
Праца семінара пачнецца ў пятніцу, 22 красавіка а 19.00, і завершыцца ў нядзелю, 22 красавіка, каля 16:00.
У праграме семінара прадугледжаны вячэрняя служба ў суботу ўвечары і Бажэственная літургія ў нядзелю раніцай. Ніхто з удзельнікаў не будзе прымушацца да ўдзелу ў рэлігійных таінствах і абрадах, але яны павінны быць згодныя з удзелам праваслаўнага святара ў працы семінара і з хрысціянскай асновай праграмы семінара.
Удзельнікі семінара забяспечваюцца камфартабельным жыллём і трохразовым харчаваннем. У суботу ўвечары запланавана чаяванне, таму ўсім прапануецца ўзяць што-небудзь да агульнага чайнай стала.
Размяшчэнне ўдзельнікаў пачнецца 20 красавіка з 15:00.
Умовы удзелу
Праца семінара носіць дабрачынны характар, і ўдзельнікі ўносяць ахвяраванне на пражыванне і харчаванне, а таксама накладныя выдаткі арганізацыі.
Жадаючым забраніраваць месца неабходна зрабіць перадаплату. Колькасць удзельнікаў семінара абмежавана.
Рэквізіты для безнаяўнага разліку: Свята-Лізавецінскі манастыр Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Р/р BY75PJCB30150039451000000933 у «Приорбанк» ААТ ЦБУ 101
BIC SWIFT: PJCBBY2X
г. Мінск, код 749, г. Мінск, вул. Ціміразева, 65А
УНН 600684609
Прызначэнне плацяжу: ахвяраванне на манастыр.
Кантактная інфармацыя
Паломніцкі цэнтр Свята-Елісавецінскага манастыра знаходзіцца побач з храмавым комплексам па адрасе: г. Мінск, вул. Выгоцкага, 1а.
Праезд на аўтобусах №№ 18, 26 ад станцыі метро «Плошча Перамогі».
«Семінар “Шлюбныя сустрэчы” вучыць працаваць над сабой» і «Аснова моцных сямейных адносін — дыялог».
Падрабязную інфармацыю аб семінары можна даведацца, звязаўшыся з протаіерэем Уладзімірам Шэйдакам па электронным адрасе suvstr@tut.by.