У Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школаў Беларускага Экзархату

14 сакавіка 2020

top.jpg

14 сакавіка 2020 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у будынку нядзельнай школы ў гонар мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархату.

Прысутных педагогаў цёпла вітаў старшыня Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, які пажадаў усім дапамогі Божай у працы і змястоўных плённых кантактаў.

Кіраўнік сектара парафіяльнай асветы Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы іераманах Генадзь (Вайцішка) выступіў з дакладам «Ад нядзельных школ да сістэмы парафіяльнай асветы», надаўшы асаблівую ўвагу праблематыцы перадачы хрысціянскіх сэнсаў дзецям і дарослым, якія ўцаркаўляюцца. Разам з айцом Генадзем педагогі разважалі аб тым, што такое духоўнае жыццё, пакаянне, малітва, як навучыць чалавека малітве і пакаянню, што рабіць, каб прадухіліць зыход маладога пакалення з Царквы.

Намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Сцяфан Варапай распавёў аб працы арганізаваных аддзелам курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў нядзельных школ. Курсы адбыліся ў лістападзе мінулага года і праходзілі на працягу 5 дзён, іх праграма склала 36 гадзін. Чарговы этап курсаў запланаваны на канец красавіка гэтага года.

Педагог Галіна Пятроўна Карукіна правяла прэзентацыю праекта Праграмы развіцця сумеснай творчай (музычнай) дзейнасці дзяцей і бацькоў «Садоўнікі саду Божага».

Завяршыўся семінар абмеркаваннем агульных пытанняў.

Church.by

Фотарэпартаж