У Мінску адбыўся семінар для метадыстаў епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі

15 кастрычніка 2017

top.jpg

Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна, старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату, 12 кастрычніка 2017 года ў Мінску на базе Лізавецінскага манастыра адбыўся семінар для метадыстаў епархіяльных АРАіК «Сучасныя тэндэнцыі развіцця метадычнай службы епархіяльных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы».

На семінары прысутнічалі метадысты і кіраўнікі епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі.

Арганізатарам сустрэчы выступіў Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Перад пачаткам пленарнага пасяджэння адбылася экскурсія па прыватнай установе адукацыі «Сярэдняя школа «Іхвіс», заснавальнікам якой з'яўляецца Лізавецінскі манастыр. Само пленарнае пасяджэнне адбылося ў канферэнц-зале школы «Іхвіс».

У прэзідыуме прысутнічалі: намеснікі старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі іерэй Дзімітрый Ворса і іерэй Аляксій Хацееў, начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» Ніна Захожая, дырэктар грамадскага аб'яднання «Цэнтр праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай» Аляксандр Бройка. Мадэратарам пасяджэння выступіў іерэй Дзімітрый Ворса.

Ніна Захожая распавяла аб рабоце рэсурсных цэнтраў духоўна-маральнага выхавання ў Мінску. У цяперашні час у сталіцы дзейнічаюць тры такіх рэсурсных цэнтра: на базе ДУА «СШ № 136 горада Мінска», ДУА «Гімназія № 11 горада Мінска» і ДУА «СШ № 191 горада Мінска». Адукацыйны цэнтр «Логас» у адзінаццатай гімназіі існуе ўжо 11 гадоў і аб'ядноўвае як дзяцей, так і бацькоў. У далейшым некаторыя яго выпускнікі становяцца цьютарамі па духоўна-маральнаму выхаванню.

Лагічным працягам дакладу Ніны Захожай стала выступленне Юліі Пінчук, дырэктара ДУА «СШ № 191 г. Мінска». Вялікую ўвагу школа надае працы з бацькамі, якія разам з дзецьмі ствараюць альбомы «Мая сям'я», удзельнічаюць у сямейных спартыўных святах і тэатралізаваных прадстаўленнях. Цэнтральным звяном працы школьнага рэсурснага цэнтра духоўна-маральнага выхавання з'яўляецца арганізацыя выкладання факультатыва «Асновы праваслаўнай культуры» — па жаданню, згодна з праведзеным апытаннем, большасці бацькоў.

Протаіерэй Яўген Ліхота, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Брэсцкай епархіі, падзяліўся вопытам работы прыходу храма Ражджаства Хрыстовага ў горадзе Брэсце з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Пры парафіі дзейнічае баксёрская секцыя, кіраўніком якой з'яўляецца прыхаджанін храма. Цяжкія падлеткі, займаючыся ў бясплатнай секцыі, атрымліваюць станоўчы вопыт зносін з аўтарытэтным, дарослым вернікам, у іх выхоўваецца паважлівае стаўленне да праваслаўнай веры, да храма. Для дзяцей праводзяцца розныя ролевыя гульні, спаборніцтвы, сустрэчы, канцэрты. Акрамя ўдзелу ў набажэнствах, дзеці таксама атрымліваюць магчымасць карысных і разнастайных зносін са сваімі праваслаўнымі аднагодкамі.

Тамара Кукушкіна, выкладчык рускай мовы і літаратуры ДУА «СШ № 159 горада Мінска», распавяла аб тым, што ў дзень правядзення семінара, 12 кастрычніка, стартаваў інтэрнэт-конкурс па асновах праваслаўнай культуры «Лесвічка». Першы этап конкурсу, прысвечаны святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У дадзены час для ўдзелу ў онлайн-віктарыне зарэгістравалася ўжо 3 665 вучняў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны. Штодня да конкурсу далучаецца па 100-150 удзельнікаў.

Святар Яўген Фісенкін, прадстаўнік камісіі Сінадальнага АРАіК па пачатковай рэлігійнай адукацыі, патлумачыў умовы ўдзелу ў падрыхтоўцы да адкрыцця конкурсу для педагогаў «За маральны подзвіг настаўніка».

Аляксандр Бройка прэзентаваў новую, зацверджаную ў гэтым годзе ў Міністэрстве адукацыі Беларусі праграму факультатыва «Асновы праваслаўнай культуры» для 5-9 класаў, адным з аўтараў якой ён з'яўляецца.

Міхаіл Міраненка, выкладчык факультатыва «Асновы праваслаўнай культуры», кіраўнік тэатральнага гуртка школы «Іхвіс», прадставіў прысутным расійскія і прыбалтыйскія вучэбна-метадычныя камплекты для нядзельных школ (аўтары — Л. Л. Шаўчэнка, А. Л. Янушкявічанэ) і распавёў аб планах Сінадальнага аддзела адукацыі аб стварэнні беларускіх вучэбна-метадычных камплектаў і аб арганізацыі інтэрнэт-курсаў павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў нядзельных школ.

Для удзельнікаў семінара была праведзена экскурсія па Лізавецінскай мясціне.

Затым семінар прадоўжыў работу ў фармаце круглага стала «Вопыт супрацоўніцтва епархій з абласнымі і раённымі выканаўчымі камітэтамі». Мадэратарамі інтэрактыўнага абмеркавання выступілі кіраўнік метадычнага кабінета Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Мікалай Ліс і метадыст ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Савецкага раёна горада Мінска» Ірына Лапіцкая. Прадстаўнікі епархій абмяняліся станоўчым вопытам супрацоўніцтва з рэгіянальнай і мясцовай уладай, агучылі праблемы, якія ўзнікаюць у гэтым кірунку, і абмеркавалі магчымыя шляхі іх рашэння.

Пры падвядзенні вынікаў семінара была выказана прапанова аб працягу падобных сустрэч і аб магчымым правядзенні чарговага семінара для метадыстаў епархіяльных АРАіК ў рамках Трэціх Беларускіх Ражджэственскіх чытанняў.

Oroik.by / Church.by