У Мінску стартуе дабрачынная акцыя «Радасць ведаў»

29 жніўня 2017

top.jpg

З 29 жніўня па 4 верасня 2017 года ў горадзе Мінску пройдзе дабрачынная акцыя «Радасць ведаў», прысвечаная пачатку навучальнага года.

Арганізатарамі акцыі выступілі МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», Беларускае гандлёвае аб'яднанне «Глобус», ЗАТ «Галаграфічная індустрыя», ТАА «Магія святла» пры валанцёрскай падтрымцы духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС» гімназіі № 11 горада Мінска.

Акцыя пачнецца 29 жніўня з малебна перад пачаткам навучальнага года ў прыходзе храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла ў горадзе Мінску, пасля чаго 1 верасня ўдзельнікі акцыі прымуць удзел ва ўрачыстай лінейцы і гасцявых ўроках у сталічнай гімназіі № 11.

4 верасня адбудзецца наведванне Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна і дзіцячых садоў Мінска, дзе выхаванцам будуць уручаны падарункі да пачатку навучальнага года.

Акцыя плануе ахапіць 200 адрасатаў, сярод якіх — дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, якія знаходзяцца на рэабілітацыі пасля перанесеных захворванняў, а таксама дзеці з няпоўных і шматдзетных сем'яў.

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by