Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У мінскі Аляксандра-Неўскі храм прынесена часціца мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай

27 лютага 2018

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у храме святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску да 13 мая 2018 года будзе знаходзіцца абраз святой блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай мошчаў гэтай угодніцы Божай.

Урачыстая сустрэча іконы адбылася 25 лютага, ў Нядзелю Перамогі Праваслаўя. Святыня з'яўляецца дарам незабыўнага Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II Гродзенскаму стаўрапігіяльнаму жаночаму манастыру Нараджэння Багародзіцы.

Блажэнная Матрона Маскоўская (Матрона Дзмітрыеўна Ніканава; 1881 — 1952) — падзвіжніца пабожнасці, якая праславілася ў блізкім нам ХХ стагоддзі, адна з самых любімых святых праваслаўнага народа. У жыцці святой спраўдзіліся словы Божыя: «Сіла Мая здзяйсняецца ў немачы» (2 Кар. 12: 9). Жанчыну-інваліда, невідушчую ад нараджэння і пазбаўленую магчымасці хадзіць, Гасподзь удастоіў дару цудатварэння і празорлівасці. Вернікі шануюць блажэнную Матронушку як вялікую малітвенніцу, якая дапамагала блізкім пры сваім зямным жыцці і працягвае адгукацца на просьбы шчырых сэрцаў цяпер, знаходзячыся ў Царстве Нябесным.

Для пакланення вернікаў абраз даступны штодня з 8:00 да 20:00.

Адбудзе святыня 13 мая, арыентыровачны час провадаў — 12:30.

Кантактныя асобы для прэсы:

протаіерэй Дзімітрый Харошка, ключнік Аляксандра-Неўскага храма

+375 29 752 14 37

Аксана Юр'еўна Кнаўс, адказная па сувязях Аляксандра-Неўскага прыхода са СМІ

+375 29 295 13 13

Фота: nevsky.by

Church.by