У Мінскай духоўнай акадэміі прайшла публічная лекцыя доктара багаслоўя протаіерэя Георгія Мітрафанава
23 верасня 20172017 год у Рускай Праваслаўнай Царкве прысвечаны асэнсаванню падзей Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, якія выклікалі карэнны злом традыцыйных асноў грамадства. 18 верасня ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца з нагоды трагічнай гадавіны, у Мінскай духоўнай акадэміі адбылася лекцыя доктара багаслоўя, кандыдата філасофскіх навук, прафесара Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі протаіерэя Георгія Мітрафанава.
Падчас лекцыі вядучы спецыяліст у галіне сучаснай царкоўнай гісторыі падзяліўся сваімі развагамі адносна перадумоў і асаблівасцяў царкоўнага жыцця Рускай Царквы ў гады рэвалюцыйных узрушэнняў.
На лекцыі прысутнічалі: адміністрацыя, выкладчыкі, студэнты і супрацоўнікі Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама студэнты Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і выхаванцы Мінскага духоўнага вучылішча. Выступленне выклікала жывую цікавасць аўдыторыі.
Пасля лекцыі адбылася гутарка, у ходзе якой прафесар адказаў на пытанні прысутных.