У Мінскай духоўнай семінарыі аб'яўлены дадатковы набор абітурыентаў
02 верасня 2019У Мінскай духоўнай семінарыі аб'яўлены дадатковы набор на багаслоўска-пастырскае аддзяленне завочнай формы навучання і багаслоўска-педагагічнае аддзяленне завочнай формы навучання.
Адміністрацыя семінарыі прыняла рашэнне аб дадатковым правядзенні ўступных экзаменаў для тых, хто па розных прычынах не меў магчымасці іх здаць у жніўні.
Падача дакументаў прадоўжана па 6 верасня 2019 года.
Уступныя экзамены адбудуцца 7 верасня 2019 года (субота). Пачатак у 9.00.