Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У Мінскай духоўнай семінарыі адкрываецца іканапіснае аддзяленне

29 чэрвеня 2017

top.jpg

Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор на іканапіснае аддзяленне, якое пачынае сваю работу з пачатку 2017/2018 навучальнага года. Дакументы абітурыентаў прымаюцца з 26 чэрвеня па 11 жніўня.

Аддзяленне арыентавана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія спалучаюць прафесійныя мастацкія навыкі з разуменнем спецыфікі царкоўнага мастацтва, якая вызначаецца яго літургічным прызначэннем.

Навучэнцам іканапіснага аддзялення будзе прадастаўлена магчымасць авалодаць мастацтвам іканапісу і атрымаць багаслоўскую адукацыю, неабходную для царкоўнага мастака і мастацтвазнаўцы ў рамках вышэйшай адукацыі першай ступені (бакалаўрыяту).

На іканапіснае аддзяленне прымаюцца асобы праваслаўнага веравызнання мужчынскага і жаночага полу, якія маюць поўную сярэднюю або вышэйшую адукацыю (пажадана таксама наяўнасць мастацкай адукацыі).

Уступныя выпрабаванні праводзяцца ў жніўні. Ацэнка ведаў абітурыентаў пры правядзенні ўступных выпрабаванняў ажыццяўляецца па дзесяцібальнай шкале. Залічэнне абітурыентаў ажыццяўляецца па конкурсе на аснове агульнай сумы набраных балаў, гутаркі і медыцынскага абследавання.

Студэнты, якія паступілі на іканапіснае аддзяленне Мінскай духоўнай семінарыі, забяспечваюцца харчаваннем, стыпендыяй і магчымасцю пражывання ў інтэрнаце.

Тэрмін навучання: 4 гады.

Умовы паступлення размешчаныя на сайце Мінскай духоўнай семінарыі.

МінДС / Church.by