У Мінскай духоўнай семінарыі прайшла студэнцкая канферэнцыя, прысвечаная гісторыі Царквы

24 красавіка 2019

top.jpg

16 красавіка 2019 года ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі пад старшынствам загадчыка кафедры царкоўнай гісторыі семінарыі протаіерэя Аляксандра Раманчука адбылася студэнцкая канферэнцыя.

У працы форуму прынялі ўдзел студэнты, якія пішуць курсавыя і дыпломныя працы па царкоўнай гісторыі, а таксама выкладчыкі гістарычных дысцыплін іерэй Леанід Сенчанка і протадыякан Георгій Пшанко.

Падчас канферэнцыі былі агучаны даклады:

  1. «Лацінская і славянская місія ў славян: параўнальны аналіз» — Быкоўскі Андрэй, 2 курс МінДС;
  2. «Палеміка вакол скону апостала Пятра ў царкоўнай гістарыяграфіі» — Дубай Аляксандр, 1 курс МінДС;
  3. «Жыццё і дзейнасць протаіерэя Плакіда Янкоўскага» — Жук Яўген, 1 курс МінДС;
  4. «Дынаміка царкоўна-дзяржаўных адносін у Еўропе ў XVIII стагоддзі» — Усцімчук Ілья, 2 курс МінДС;
  5. «Ураджэнцы Беларусі — навамучанікі і вызнаўцы, пахаваныя на Бутаўскім палігоне» — Яворскі Аляксандр, 1 курс МінДС.

Пасля завяршэння канферэнцыі протаіерэй Аляксандр Раманчук пажадаў усім удзельнікам форуму далейшага навуковага росту і поспехаў у працы па гісторыі Царквы.

МінДС / Church.by