У Мінскай духоўнай семінарыі адбылася IV навуковая канферэнцыя «святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення»
19 верасня 202219 верасня 2022 года ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі прайшла IV навуковая канферэнцыя камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай царквы «Святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення».
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Камісія па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінская духоўная семінарыя.
Працу канферэнцыі ўзначалілі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Успенскай Жыровіцкай абіцелі, ганаровы папячыцель Мінскай духоўнай семінарыі, і епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі, старшыня Камісіі па кананізацыі святых БПЦ. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, прадстаўнікі адміністрацыі, выкладчыкі і студэнты семінарыі, члены камісіі па кананізацыі святых БПЦ, запрошаныя госці.
Праца навуковага форуму пачалася з малітвы, пасля чаго Праасвяшчэнны епіскап Амвросій адкрыў пленарнае пасяджэнне. Прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, агучыў рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч.
Мадэратарам пленарнага пасяджэння выступіў прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт Аляксандр Валер'евіч Слесараў, які таксама агучыў даклад архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія «Подзвіг служэння царкоўнаму адзінству мітрапаліта Аляксія (Грамадскага) (1882-1943)».
Далей прагучалі даклады:
- архімандрыта Нікадзіма (Генералава), кандыдата багаслоўя, выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі «Вучэнне аб святасці ў працах мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)»;
- протаіерэя Аляксандра Лапушанскага, кандыдата багаслоўя, клірыка Гомельскай епархіі «Сабор Беларускіх святых. Гісторыя фарміравання іконы»;
- протадыякана Паўла Бубнова, кандыдата багаслоўя, выкладчыка Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі «Шанаванне мошчаў святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай: невядомыя старонкі гісторыі»;
- протаіерэя Уладзіміра Пятручыка, клірыка Гродзенскай епархіі «Жыццё і подзвіг свяшчэннамучаніка Мікалая Гаварына ў святле новаадкрытых дадзеных»;
- дыякана Уладзіміра Джэжоры, магістра багаслоўя, клірыка Полацкай епархіі «Протаіерэй Іосіф Каяловіч (1835-1919): жыццё, царкоўна-грамадскае служэнне і сучаснае шанаванне».
Па заканчэнні пленарнага пасяджэння прарэктар па навуковай рабоце дацэнт А.В. Слесараў правёў прэзентацыю чарговага, 5-га нумара навуковага альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы», які выйшаў у выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі.
У завяршэнне працы канферэнцыі дацэнт А. В. Слесараў прадаставіў слова архіепіскапу Гурыю для архіпастырскага звароту да ўдзельнікаў канферэнцыі. Уладыка падзякаваў арганізатарам і дакладчыкам за працы, пажадаў усім Божай дапамогі на працягу дзейнасці па праслаўленню святых угоднікаў Божых і ўзначаліў памінальную ліціі за ўсіх, за веру Хрыстову забітых.
Затым у семінарскім Трохсвяціцельскім храме было зроблена агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі. Па заканчэнні трапезы ў чытальнай зале бібліятэкі семінарыі адбылося рабочае пасяджэнне Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.