У Мінскай духоўнай семінарыі завяршыў работу Летні біблейскі інстытут

06 жніўня 2023

top.jpg

З 31 ліпеня па 5 жніўня 2023 года ў сценах Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню рэктара протаіерэя Віктара Васілевіча прайшоў чарговы Летні біблейскі інстытут у рабоце якога прынялі ўдзел 45 слухачоў з розных куткоў Беларусі.

Праграма Інстытута ўключала інтэнсіўны курс лекцый па цэлым шэрагу біблейскіх дысцыплін, якія прачыталі выкладчыкі Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі: багаслоўе Новага Запавету, багаслоўе Старога Запавету, экзегетыка Свяшчэннага Пісання Старога Запавету, экзегетыка Свяшчэннага Пісання Новага Запавету, ісагогіка Свяшчэннага Пісання Новага Запавету, Біблейская археалогія, старажытнагрэчаская мова, псіхалогія.

Удзельнікі Інстытута мелі магчымасць маліцца за богаслужэннямі ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры і Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі.

Для ўдзельнікаў Інстытута былі праведзены экскурсіі па Жыровіцкім манастыры і семінарыі, царкоўна-археалагічным музеі семінарыі, галерэі памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). У чацвер вечарам прайшоў кіналекторый. У завяршальны дзень працы Інстытута рэктар семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч уручыў удзельнікам сертыфікаты аб заканчэнні.

 МінДС/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтактеFacebook,

глядзіце ў YouTube і TikTok