У Магілёве адбудзецца хрэсны ход у падтрымку руху супраць абортаў

17 лютага 2017

top.jpg25 лютага 2017 года па благаславенні епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія ў Магілёве адбудзецца хрэсны ход, які заклікае да спынення абортаў і да пакаяння людзей, якія ўчынілі гэты грэх. Узначаліць малітоўнае шэсце іерэй Уладзімір Котаў, кіраўнік епархіяльнага Цэнтра абароны мацярынства і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Усе праваслаўныя хрысціяне запрашаюцца да ўдзелу ў гэтай саборнай малітве.

У 9:00 пасля набажэнства (пачатак набажэнства ў 8:20) хрэсны ход пачнецца ад храма святых Иакима і Ганны.

Наступныя пункты маршруту хрэснага ходу — Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор, храм Царскіх мучанікаў і ўсіх навамучанікаў Царквы Рускай, Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, Трохсвяціцельскі сабор, храм іконы Божай Маці «Усецарыца».

***

Адназначнае стаўленне Царквы да абортаў як да дзетазабойства некалькі разоў выказваў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Пра гэта ж кажа і сучасная навука: «З пункту гледжання сучаснай біялогіі (генетыкі і эмбрыялогіі) жыццё чалавека як біялагічнага індывіда пачынаецца з моманту зліцця ядраў мужчынскай і жаночай палавых клетак і ўтварэння адзінага ядра, якое змяшчае непаўторны генетычны матэрыял. На ўсім працягу унутрывантробнага развіцця новы чалавечы арганізм не можа лічыцца часткай цела маці. Яго нельга прыпадобніць да органа або часткі органа мацярынскага арганізма. Таму відавочна, што аборт на любым тэрміне цяжарнасці з'яўляецца наўмысным спыненнем жыцця чалавека як біялагічнага індывіда» (загадчык кафедры эмбрыялогіі біялагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар, доктар біялагічных навук У. А. Галічэнкаў).

На думку Свяцейшага Патрыярха Кірыла, вельмі важна распаўсюджваць інфармацыю, што аборт — гэта забойства. Важна, каб гранічна ясная інфармацыя аб тым, што чалавечае жыццё развіваецца з моманту зачацця, была ўключана ў праграмы агульнай адукацыі і медыцынскай асветы.

У ходзе сустрэчы з расійскімі парламентарыямі ў рамках Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў Яго Свяцейшасць казаў:

«Палітычныя і грамадскія дзеячы нясуць персанальную маральную адказнасць за дзеянні ў дачыненні да абортаў. Людзі, якія падтрымліваюць аборт, часам неўсвядомлена становяцца прыхільнікамі разбурэння традыцыйнай сям'і, легалізацыі распусты і амаральнасці. Неабходна аддаваць сабе справаздачу ў тым, што існуе шэраг глабальных праграм з магутным фінансаваннем, мэта якіх — знізіць колькасць насельніцтва планеты. Гэтыя праграмы накіраваны на прапаганду бяздзетнасці, геданізму, нетрадыцыйных сэксуальных адносін, так званага свабоднага кахання і бяспечнага сэксу, іншымі словамі — распусты, а таксама на тое, каб прадставіць аборт як натуральную з'яву. Арганізацыі, якія выступаюць за аборты, нярэдка фінансуюцца такімі праграмамі».

27 верасня 2016 года Свяцейшы Патрыярх Кірыл паставіў свой подпіс у звароце да дзяржаўных уладаў аб спыненні практыкі абортаў і ўнясенні заканадаўчых змен, накіраваных на:

- прызнанне за зачатым дзіцём статусу чалавечай істоты, жыццё, здароўе і дабрабыт якой павінен быць абаронены законам;

- забарона хірургічных і медыкаментозных перарыванняў цяжарнасці;

- забарона процізачаткавых сродкаў з абартыўным дзеяннем;

- забарона дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, неад'емным складнікам якіх з'яўляецца прыніжэнне чалавечай годнасці і забойства дзяцей, якія знаходзяцца на пачатковых этапах эмбрыянальнага развіцця.

 Магілёўская епархія / Church.by