У Магілёве стартаваў асветніцкі праект «Царская сям'я. Узыходжанне»
19 сакавіка 2019З 10 сакавіка 2019 года ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава пачаў працаваць выставачны праект «Царская сям'я. Узыходжанне», які распавядае пра жыццё, служэнне і духоўны шлях сям'і імператара Мікалая ІІ.
Высакароднасць і пабожнасць; высокая любоў і шчаслівае сямейнае жыццё, якія прайшлі праз страшныя выпрабаванні; дасягненні, памылкі і праблемы царавання апошняга расійскага імператара; Вялікая вайна, рэвалюцыя, здрада, Галгофа і святасць. Пра ўсё гэта можна даведацца на выставе, дзе будуць прадстаўлены фатаграфіі, копіі карцін, дакументаў, выпісак з дзённікаў, сведчанні відавочцаў і розныя экспанаты з архіваў, музеяў і прыватных калекцый, якія знаходзяцца ў Беларусі і Расіі (матэрыялы з Лівадыйскага палаца на выставе не прысутнічаюць).
Прадстаўленыя матэрыялы дазваляюць пераасэнсаваць некаторыя гістарычныя падзеі. Адзін з блокаў выстаўкі прысвечаны знаходжанню царскай сям'і ў Магілёве.
Арганізатарам праекта з'яўляецца Магілёўская епархія, якая прадстаўляе выставу «Венцаносная сям'я. Шлях любові», пры ўдзеле: Расійскага гістарычнага таварыства, Фонду «Гісторыя Айчыны», Дзяржаўнага гістарычнага архіва Расійскай Федэрацыі («ГАРФ»), Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў («РГАКФД»), магілёўскіх абласных краязнаўчага музея імя Я. Р. Раманава, мастацкага музея імя П. В. Масленікава, музея гісторыі Магілёва.
Экспазіцыя будзе працаваць да 14 красавіка 2019 года. Тэлефон для даведак: + 375 222 22-07-49.