У Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
13 жніўня 201713 жніўня 2017 года, у Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы, прадсвята Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.