У Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка

12 жніўня 2018

top.jpg

12 жніўня 2018 года, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр горада Полацка і здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый і епіскап Нерчынскі і Краснакаменскі Аксій.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Візіт Патрыяршага Экзарха быў прымеркаваны да 60-годдзя з дня нараджэння ігуменні Еўдакіі (Ляўшук), ігуменні Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў горадзе Полацку.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык манастыра архімандрыт Нікадзім (Генералаў).

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).

Па завяршэнні богаслужэння да ігуменні манастыра з віншаваннем з нагоды юбілею звярнуўся старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шаўчук.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел павіншаваў ігуменню Еўдакію і, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы, і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння ўручыў матушцы ігуменні ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага другой ступені.

Уладыка Экзарх павіншаваў насельніц, прыхаджан і духавенства манастыра са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж