У Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

26 жніўня 2018

top.jpg

26 жніўня 2018 года, у Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы, у дзень свята яўлення Мінскай іконы Божай Маці і адданне свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» протаіерэй Павел Латушка, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія горада Мінска іерэй Святаслаў Рагальскі і клірыкі кафедральнага сабора.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў архімандрыт Сергій (Брыч).

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання. Мітрапаліт сардэчна падзякаваў святарам і міранам, якія прыбылі, каб ушанаваць свята Мінскай іконы Божай Маці.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж