У Нядзелю 17-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
01 кастрычніка 20171 кастрычніка 2017 года, у Нядзелю 17-ю пасля Пяцідзесятніцы, па Уздзвіжанні, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.
За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў студэнта Мінскай духоўнай семінарыі Аляксандра Курыса ў дыякана.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята Уздзвіжання святога Крыжа.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел ўручыў ім прасфоры і кветкі.