У Нядзелю 25-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 лістапада 201818 лістапада 2018 года, у Нядзелю 25-ю пасля Пяцідзесятніцы, Дзень памяці айцоў Памеснага сабора Царквы Рускай 1917-1918 гадоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Макарый Кавалёў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
З нагоды Сусветнага дня памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў была здзейснена памінальная ліція аб трагічна загінуўшых у выніку дарожна-транспартных катастроф.
Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з нядзельным днём, а затым звярнуўся са словам настаўлення.
Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне.