У Нядзелю 31-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

22 студзеня 2017

top.jpg

22 студзеня 2017 года, у Нядзелю 31-ю пасля Пяцідзесятніцы і дзень памяці свяціцеля Філіпа, мітрапаліта Маскоўскага і ўсяе Расіі цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужбовыя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Сергій (Брыч).

За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі Яраслава Грыбко ў дыякана.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята Богаяўлення.

Уладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж