У Нядзелю 6-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

08 ліпеня 2018

top.jpg

8 ліпеня 2018 года, у Нядзелю 6-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці дабраверных князёў Пятра і Фяўронні, Мурамскіх цудатворцаў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Андрэй Волкаў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі чын слаўлення святым дабраверным князям Пятру і Фяўронні.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж