У Нядзелю прападобнай Марыі Егіпецкай Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

02 красавіка 2017

top.jpg

2 красавіка 2017 года, у Нядзелю 5-ю Вялікага посту, прападобнай Марыі Егіпецкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора дыякан Іаан Парфёнаў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да вернікаў і духавенства сабора са словам настаўлення.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і Патрыяршы Экзарх ўручыў ім прасфоры і ружы. 

Church.by

Фотарэпартаж