У Нядзелю святых жанчын-міраносіц мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска

22 красавіка 2018

top.jpg

22 красавіка 2018 года, у Нядзелю 3-ю пасля Пасхі, святых жанчын-міраносіц, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Іаан Харашэвіч, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Святланы Жыгала.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Раман Арцёмаў.

Пасля заамвоннай малітвы адбыўся хрэсны ход вакол храма.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Іаан Харашэвіч.

Уладыка Павел падзякаваў айца Іаану за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з днём памяці святых жанчын-міраносіц і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім жанчынам было абвешчана і праспявана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім ружы.

Church.by 

Фотарэпартаж