У Навагрудскай епархіі адбыўся агульнаепархіяльны хрэсны ход у Лаўрышаўскі манастыр
15 жніўня 20189-12 жніўня ў Навагрудскай епархіі адбыўся агульнаепархіяльны хрэсны ход у Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр.
Паломнікі ішлі з горада Навагрудка і з гарадскога пасёлка Карэлічы. Аб'яднаўшыся ў вёсцы Лозкі Навагрудскага раёна, хрэснаходцы, спяваючы малітвы, накіраваліся ў Лаўрышаўскую абіцель. Трэба адзначыць, што ўдзел у шэсці ў гэтым годзе прынялі паломнікі з розных епархій — Пінскай, Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай.
11 жніўня намеснік манастыра ігумен Яўсевій і браты сустракалі паломнікаў. Пасля традыцыйнай устаноўкі новага крыжа ў манастыры паломнікам і гасцям была прапанавана манастырская трапеза.
Усе памаліліся на ўсяночным трыванні, пасля якога адбылася гутарка ля вогнішча са святарамі. Паломнікі і госці абіцелі спявалі духоўныя песні, усе адчувалі сябе адной вялікай сям'ёй.
Апоўначы быў здзейснены малебен з акафістам прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму ў летнім храме манастыра, а рана раніцай адбыўся вадасвятны малебен.
12 жніўня, у гадавіну адраджэння манастыра, Бажэственную літургію здзейсніў протаіерэй Анатоль Герасімук, сакратар Навагрудскай епархіі, у саслужэнні намесніка манастыра ігумена Яўсевія (Цюхлова), духавенства манастыра і Навагрудскай епархіі.
Айцец Анатоль у пропаведзі адзначыў важнасць падзеі, якая святкуецца, падзякаваў ігумену Яўсевію і браціі за працу, а таксама нагадаў аб неабходнасці захавання ў сённяшнім свеце дзейснай любові да блізкіх. Пасля цалаваньня крыжа духавенству, пілігрымам і гасцям абіцелі была прапанавана святочная трапеза.