У Аб'яднанай доктарскай дысертацыйнай радзе адбыліся першыя абароны багаслоўскіх доктарскіх дысертацый
23 снежня 202221 снежня 2022 года былі праведзены два пасяджэнні Аб'яднанай доктарскай дысертацыйнай радзе Маскоўскай духоўнай акадэміі, Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай акадэміі і Стрэчанскай духоўнай акадэміі, на якіх адбыліся абароны дзвюх багаслоўскіх доктарскіх дысертацый. Праца акадэмічнаай доктарскай дысрады праходзіла на базе Андрэеўскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра горада Масквы — у актавай зале аспірантуры Маскоўскай духоўнай акадэміі.
Першае пасяджэнне было прысвечана абароне кандыдата багаслоўя, дацэнта Мінскай духоўнай акадэміі, прарэктара па навуковай рабоце МінДА Аляксандра Валер'евіча Слесарава, які прадставіў дысертацыю «Царкоўнае жыццё беларускай эміграцыі ў 1944-1991 гг.: праблемы арганізацыі, юрысдыкцыйных супярэчнасцяў і расколаў» на суісканне вучонай ступені доктара царкоўнай гісторыі. Навуковыя кансультанты: епіскап Істрынскі Серафім, доктар тэалогіі, кандыдат гістарычных навук, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі, а таксама Міхаіл Вітальевіч Шкароўскі, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры царкоўнай гісторыі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Афіцыйныя апаненты: протаіерэй Уладзіслаў Цыпін, доктар царкоўнай гісторыі, заслужаны прафесар, прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі; Сяргей Львовіч Фірсаў, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры рэлігіі і рэлігіязнаўства Інстытута філасофіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі; Уладзіслаў Ігаравіч Пятрушка, доктар царкоўнай гісторыі, кандыдат гістарычных навук, прафесар праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Пасяджэнне ўзначаліў намеснік старшыні акадэмічнай доктарскай дысрады — доктар культуралогіі Дзяніс Уладзіміравіч Макараў. Вучоным сакратаром рады выступіў кандыдат багаслоўя, кандыдат гістарычных навук, прарэктар па навуковай рабоце Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі протаіерэй Канстанцін Кастрамін. У рабоце рады прынялі ўдзел яе пастаянныя члены — прадстаўнікі чатырох духоўных акадэмій і іншых вышэйшых духоўных навучальных устаноў Рускай Праваслаўнай Царквы. Пасяджэнне праводзілася ў вочна-дыстанцыйны (мяшаным) фармаце.
Па выніках тайнага галасавання акадэмічная доктарская дысертацыйная рада прыняла аднагалоснае рашэнне аб прысуджэнні А.В. Слесараву вучонай ступені доктара царкоўнай гісторыі і хадайніцтве перад Свяцейшым Патрыярхам аб зацвярджэнні дадзенага рашэння.
Другое пасяджэнне было прысвечана абароне дысертацыі кандыдата багаслоўя, загадчыка кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі БДУ, выкладчыка кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі Андрэя Уладзіленавіча Данілава «Развіццё хрысціянскай антрапалогіі ў грэчаскай і лацінскай патрыстыцы II–V стст.» на суісканне вучонай ступені доктара багаслоўя. Навуковы кансультант: доктар багаслоўя, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў). Афіцыйныя апаненты: протаіерэй Алег Агапаў, доктар багаслоўя, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце, загадчык кафедры багаслоўя, прафесар Самарскай духоўнай семінарыі; Дзмітрый Ігаравіч Макараў, доктар філасофскіх навук, дацэнт, загадчык кафедры біблеістыкі і багаслоўя, прафесар Екацярынбургскай духоўнай семінарыі; Аляксандр Юр'евіч Братухін, доктар філалагічных навук, дацэнт, выкладчык Пермскай духоўнай семінарыі.
Узначаліў пасяджэнне старшыня акадэмічнай доктарскай дысрады, доктар тэалогіі, кандыдат гістарычных навук, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі епіскап Істрынскі Серафім. Вучоным сакратаром рады выступіў на дадзенай абароне кандыдат багаслоўя, прарэктар па вучэбнай рабоце Маскоўскай духоўнай акадэміі іерэй Павел Лізгуноў.
Па выніках тайнага галасавання акадэмічная доктарская дысертацыйная рада прыняла рашэнне аб прысуджэнні А. В. Данілаву вучонай ступені доктара багаслоўя і хадайніцтве перад Свяцейшым Патрыярхам аб зацвярджэнні дадзенага рашэння.
Чытайце нас у Telegram, Viber, Instagram, ВКонтакте і Facebook