У Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы Гомеля быў здзейснены малебен для інвалідаў па зроку

03 жніўня 2017

top.jpg

1 жніўня 2017 года па благаславенню епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля, каля мошчаў прападобнай Манефы Гомельскай, для інвалідаў па зроку быў здзейснены малебен аб здароўі.

Набажэнства арганізаваў епархіяльны аддзел па сацыяльным служэнні і царкоўнай дабрачыннасці сумесна з Гомельскімі гарадской і раённай арганізацыямі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

Малітвы аб здароўі невідушчых і са слабым зрокам людзей узнеслі клірык кафедральнага сабора іерэй Павел Перашчук і старшыня сацыяльнага аддзела епархіі протаіерэй Уладзімір Сілянкоў.

Па завяршэнні малебна інваліды па зроку пакланіліся мошчам прападобнай Манефы Гомельскай, пасля чаго для іх была арганізавана прагулка на цеплаходзе па рацэ Сож.

Гомельская епархія / Church.by