У Пакроўскім кафедральным саборы Гродна адбыўся вялікапосны канцэрт
06 сакавіка 20175 сакавіка 2017 года ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся вялікапосны канцэрт.
Настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой ва ўступным слове адзначыў, што канцэрт адраджае даўнюю традыцыю прыхода сабора.
Вядучым імпрэзы выступіў клірык храма протаіерэй Уладзімір Пятручык.
У заключным слове духаўнік Гродзенскай епархіі, кампазітар, протаіерэй Андрэй Бандарэнка адзначыў сур'ёзны ўзровень праведзенай хорам працы, падзякаваў усім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні канцэрта.
Архіерэйскі хор Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна — лаўрэат I ступені ў катэгорыі «Царкоўныя хоры і ансамблі горада Гродна і іншых абласных гарадоў» XVI міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест». Дырыжор — дыякан Дзімітрый Шэпелеў, рэгент — Юлія Шэпелева.
Увага: хору патрабуюцца мужчынскія галасы. E-mail: art.shepeleva@gmail.com, shepelev.dm@gmail.com.