У Полацкай епархіі прайшоў праваслаўны моладзевы фестываль «Пакуль мы маладыя»
10 жніўня 2018У першыя выхадныя жніўня адбыўся 7-ы фестываль праваслаўнай моладзі «Пакуль мы маладыя». Сустрэчу правяла праваслаўная моладзевая арганізацыя пры храмах Усекнавення галавы Іаана Прадцечы (Крулеўшчына) і Праабражэння Гасподняга (Порплішча).
Усе тры дні фестывалю былі напоўнены малітвай: здзяйсняліся малебны, удзельнікі выконвалі ранішнія і вячэрнія малітоўныя правілы, была адслужана Літургія.
У першы дзень пасля богаслужэння моладзі наказваў благачынны Докшыцкай акругі протаіерэй Георгій Мялешка.
У суботу 4 жніўня прайшла спартыўна-забаўляльная гульня, якую правялі прадстаўнікі ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна» і Докшыцкага раённага ваеннага камісарыята. Хлопцы годна змаглі прадэманстраваць не толькі спартыўныя здольнасці, але і інтэлект.
У нядзелю 5 жніўня ўсе ўдзельнікі фестывалю прынялі ўдзел у Бажэственнай літургіі ў храме Праабражэння Гасподняга. Узначаліў богаслужэнне архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.
Па заканчэнні Літургіі адбыўся круглы стол, дзе моладзь змагла задаць пытанні духавенству і прадстаўнікам улады.
Прадоўжыўся дзень гала-канцэртам у Порплішчынскім сельскім доме культуры.
Традыцыйна ўдзельнікі фестывалю не забываюць і пра пажылых людзей, наведваючы іх у сацыяльным прытулку кругласутачнага знаходжання ў Крулеўшчыне. У гэты раз для бабуль і дзядуль быў падрыхтаваны канцэрт. Пасля выступлення кожны пражываючых у прытулку атрымаў ад моладзі самаробны сувенір.