У панядзелак Светлай сядміцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска
29 красавіка 201929 красавіка 2019 года, у панядзелак Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній і епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў пасёлку Прывольны протаіерэй Анатоль Івашчук, сакратар Слуцкай епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько, настаяцель храма роўнаапостальнага князя Уладзіміра горада Мінска протаіерэй Сергій Белеўцаў, клірыкі Аляксандра-Неўскага храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Урачыстае богаслужэнне наведалі намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Іванаўна Радчанка, экс-віцэ-прэм'ер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Несцеровіч Дражын і члены апякунскай рады парафіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Сяргея Анатольевіча Смольскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Павел Баянкоў.
Пасля заканчэння Бажэственнай літургіі і хрэснага ходу мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Уваскрасення Хрыстовага і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Кожнаму, хто маліўся ў храме, мітрапаліт Павел уручыў велікодныя яйкі.