У свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

07 красавіка 2017

top.jpg

7 красавіка 2017 года, у сядміцу 6-ю Вялікага посту, у свята Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.

За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў студэнта аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі дыякана Іаана Парфёнава ў іерэя.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да вернікаў і духавенства сабора са словам настаўлення.

Уладыка Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж