У свята Мінскай іконы Божай Маці Патрыяршы Экзарх у саслужэнні архіерэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

26 жніўня 2017

26 жніўня 2017 года, у дзень свята яўлення Мінскай іконы Божай Маці і адданне свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскапы: Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, Навагрудскі і Слонімскі Гурый, Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскапы: Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Слуцкі і Салігорскі Антоній і Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў); кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынны Мінскай епархіі і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Урачыстае богаслужэнне наведалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска Ігар Іванавіч Бузоўскі і іншыя прадстаўнікі дзяржаўнай улады.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў архімандрыт Сергій (Брыч).

Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел, архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў архіпастараў, святароў і прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Зважаючы на руплівую працу ў славу Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння протаіерэй Фёдар Крыванос, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора, быў узнагароджаны медалём свяціцеля Кірыла Тураўскага.

Зважаючы на руплівую працу ў славу Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 35-годдзем служэння ў свяшчэнным сане протаіерэй Павел Латушка, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» горада Мінска, быў удастоены ўзнагароды — ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж