У свята Праабражэння Гасподняга мітрапаліт Філарэт адслужыў Літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

19 жніўня 2017

IMG_7506.jpg

19 жніўня 2017 года, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Архіпастыру саслужылі клірыкі Мінскай мітраполіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Па завяршэнні Літургіі быў здзейснены чын асвячэння пладоў.

Ганаровы Патрыяршы Экзарх звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

— Кожны з нас закліканы працаваць над «праабражэннем» сваёй душы. Дарагія браты і сёстры, будзем чысціць нашы сэрцы пастом і пакаяннем, будзем імкнуцца здабываць любоў да Бога і бліжніх, у чым няхай дапаможа нам Гасподзь! — сказаў, у прыватнасці, мітрапаліт Філарэт.  

 Church.by

Фотарэпартаж