У свята Праабражэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

19 жніўня 2018

top.jpg

19 жніўня 2018 года, у Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы, свята Праабражэння Госпада Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Іаан Парфёнаў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне пладоў і слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся са словам павучання.

Зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння Патрыяршы Экзарх уручыў протаіерэю Ігару Латушку ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага першай ступені.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж