У свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Гродзенскім жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы

21 верасня 2019

top.jpg

21 верасня 2019 года, у свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Прачысценскім  саборы Гродзенскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Аляксандр Раманчук, клірыкі манастыра Нараджэння Багародзіцы і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Жук Ігар Георгіевіч, трэці сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Данец Марыя Анатольеўна і іншыя высокія госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Багародзічнай абіцелі пад кіраўніцтвам Наталлі Андрушэвіч і дзіцячы хор вучняў нядзельнай школы пад кіраваннем Юліі Касак.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Вячаслаў Шасцітка.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння са словамі прывітання звярнулася да мітрапаліта Паўла ігумення манастыра Гаўрыіла (Глухава).

Усіх прысутных павіншаваў са святам і старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Жук Ігар Георгіевіч.

Уладыка Павел падзякаваў матухне Гаўрыле і Ігару Георгіевічу за цёплыя словы і пажаданні, павіншаваў духавенства і прыхаджан манастыра з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім, хто наведаў святочнае богаслужэнне ўладыка Павел уручыў абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай, а таксама салодкія падарункі.

Church.by

Фотарэпартаж