У свята Нараджэння святога Іаана Прадцечы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Іаана-Прадцечанскім храме горада Мінска
07 ліпеня 20177 ліпеня 2017 года, у свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння святога Іаана Прадцечы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма вялікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель прыхода протаіерэй Фёдар Жалянгоўскі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі прыхода.
Літургічныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Вольгі Суарэс.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель прыхода протаіерэй Фёдар Жалянгоўскі.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.
Па адпусце Бажэственнай літургіі ўладыка Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Віншуючы ўсіх імяніннікаў, уручылі ім прасфоры, кветкі і праспявалі «Многая лета.