У свята Сабора Архістратыга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бясплотных Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Архангела Міхаіла горада Мінска

21 лістапада 2018

top.jpg

21 лістапада 2018 года, у сераду сядміцы 26-й пасля Пяцідзесятніцы, у свята Сабора Архістратыга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бясплотных, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Архангела Міхаіла горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель храма протаіерэй Ігар Галакаў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Марыі Харчанка.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Яраслаў Грыбко.

Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Экзарх у саслужэнні духавенства прыхода здзейсніў чын слаўлення свята.

Мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. На памяць аб сумеснай малітве мітрапаліт Павел уручыў усім прыхаджанам храма абразкі Архістратыга Міхаіла, а дзецям былі ўручаны салодкія падарункі.

Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі. 

Church.by

Фотарэпартаж