У свята Сабору Беларускіх святых мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
07 ліпеня 20197 ліпеня 2019 года, у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, свята Нараджэння пачэснага і слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, святкаванне Сабору Беларускіх святых, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабору Беларускіх святых.
Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.
У завяршэнне богаслужэння было здзейснена слаўленне ўсіх святых, якія ў зямлі Беларускай праславіліся, а таксама абвешчана мнагалецце архіпастыру і ўсім прысутным багамольцам.