У свята Успення Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
28 жніўня 201728 жніўня 2017 года, у свята Успення Прасвятой Багародзіцы, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.