У свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім мітрапаліт Філарэт адслужыў Літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

09 красавіка 2017

top.jpg

9 красавіка 2017 года, у Нядзелю 6-ю Вялікага посту, ваій, свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім (Вербная нядзеля), Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Архіпастыру саслужылі клірыкі Мінскай епархіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Па завяршэнні Літургіі мітрапаліт Філарэт звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.

«Ідзе Страсная сядміца. Напярэдадні гэтых дзён малітоўна жадаю ўсім нам быць з Госпадам да канца і з чыстым сэрцам сустрэць Светлае Хрыстова Уваскрасенне», — сказаў, у прыватнасці, уладыка.

Яго Высокапраасвяшчэнства здзейсніў чын асвячэння ваій і ўдзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне.  

Church.by

Фотарэпартаж