У свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ва Увядзенскім жаночым манастыры вёскі Багушы
04 снежня 20184 снежня 2018 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ва Увядзенскім стаўрапігіяльным жаночым манастыры вёскі Багушы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірык манастыра іерэй Георгій Глінскі.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам паслушніцы Ірыны Сівец.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Георгій Глінскі.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства абіцелі з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.
За руплівую працу ў славу Царквы Хрыстовай ігуменні Лізавеце (Сысун) была ўручана Патрыяршая ўзнагарода — юбілейны медаль «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве».
Затым мітрапаліт Павел уручыў абіцелі адно з напрастольных Евангелляў, перададзеных Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам падчас яго Першасвяціцельскага візіту ў межы Беларускага Экзархату ў кастрычніку гэтага года.
Завяршаючы сваё слова, уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, а затым падаў усім архіпастырскае благаславенне.