Напярэдадні пачатку навучальнага года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбылося пасяджэнне Вучонага савета
02 верасня 201930 жніўня 2019 года ў Мінскай духоўнай семінарыі пад старшынствам рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылося пасяджэнне Вучонага савета, які папярэднічаў пачатку 2019/2020 навучальнага года.
У працы Вучонага савета прынялі ўдзел: епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, прадстаўнікі адміністрацыі і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі.
У пачатку пасяджэння архіепіскап Гурый павіншаваў прысутных з пачаткам новага навучальнага года і абвясціў парадак пасяджэння. Далей уладыка рэктар паведаміў пра змены ў складзе адміністрацыі Мінскай духоўнай семінарыі і аб стварэнні Вучэбна-метадычнага савета.
Прарэктар па вучэбнай рабоце іерэй Канстанцін Мачан прапанаваў на зацвярджэнне Савета праекты рабочага навучальнага плана і размеркавання вучэбнай нагрузкі прафесарска-выкладчыцкага саставу, раскладу заняткаў і спісу прадметаў для напісання сачыненняў і рэфератаў студэнтамі семінарыі, пераліку навучальных дысцыплін для замацавання за кафедрамі ў навучальным годзе, а таксама праект рабочага календара арганізацыі навучальнага працэсу ў 2019/2020 навучальным годзе.
Загадчык аддзялення завочнага навучання протаіерэй Віктар Васілевіч прадставіў даклад «Аб выніках правядзення ўступных экзаменаў на завочнае аддзяленне Мінскай духоўнай семінарыі».
Сакратар Вучонага савета протадыякан Георгій Пшанко далажыў аб рашэннях рэктарскай нарады 13 жніўня 2019 года і 30 жніўня 2019 года.
На падставе паведамлення загадчыка канцылярыі іерэя Яўгена Саланкова Вучоны савет зацвердзіў вынікі ўступных экзаменаў, а таксама прыняў рашэнне аб зацвярджэнні курсавых настаўнікаў і асабістага саставу студэнтаў семінарыі.
З паведамленнем аб выніках абароны дыпломных работ на кафедры царкоўнай гісторыі выступіў загадчык кафедры протаіерэй Аляксандр Раманчук.
Выкладчык іерэй Сергій Цімашэнкаў агучыў даклад «Аб выніках правядзення на базе Мінскай духоўнай семінарыі IX рэспубліканскага семінара "Місія і міласэрнасць"».
Прарэктар па вучэбнай рабоце іерэй Канстанцін Мачан далажыў аб выніках правядзення на базе семінарыі VI Летняга багаслоўскага інстытута.
Архіепіскап Гурый выступіў з дакладам аб пераўтварэнні рэгенцкага і іканапіснага аддзяленняў семінарыі ў аддзяленне царкоўных мастацтваў.
Савет разгледзеў і прыняў «Асноўныя напрамкі работы адміністрацыі па рэгуляванні прысутнасці навучэнцаў духоўных школ у сацыяльных сетках» і «Правілы выкарыстання навучэнцамі камп'ютарных прылад і сродкаў сувязі».
Завяршылася пасяджэнне Вучонага савета семінарыі разглядам прашэнняў і бягучых пытанняў.