У прыходзе храма свяціцеля Кірыла Тураўскага ў Светлагорску асвечаны крыптавы храм

03 красавіка 2017

top.jpg

2 красавіка 2017 года епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў асвячэнне крыптавага храма прыхода храма свяціцеля Кірыла Тураўскага горада Светлагорска і Бажэственную літургію.

За Літургіяй Праасвяшчэннаму ўладыку саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, намеснік Мікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля, благачынны манастыроў Гомельскай епархіі архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), благачынны Светлагорскай акругі протаіерэй Аляксандр Кісель, настаяцель храма протаіерэй Сергій Кісель і духавенства епархіі.

Па заканчэнні Літургіі епіскап Сцяфан звярнуўся да святароў і вернікаў са словам настаўлення, падзякаваў усім за сумесную малітву, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. На малітоўную памяць уладыка Сцяфан раздаў вернікам абразкі.

Асаблівыя рупліўцы палчас будаўніцтва храма былі ўдастоены архіерэйскіх грамат і медалёў Гомельскай епархіі.

Гомельская епархія / Church.by