У Даравальную нядзелю Патрыяршы Экзарх узначаліў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава

26 лютага 2023

top.jpg

26 лютага 2023 года, у Нядзелю сырапусную, успамін Адамава выгнання, Даравальную нядзелю, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, узначаліў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава.

Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Ражджаства Хрыстова горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ, ключар кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава іерэй Ігар Васько і духавенства сабора.

Дыяканскі чын узначаліў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава протадыякан Міхаіл Сідараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраваннем рэгента Алы Кярко.

За набажэнствам былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іерэй Ігар Васько.

Пасля адпуста Літургіі Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення перад пачаткам Вялікага посту, а затым па традыцыі папрасіў у духавенства і паствы прабачэння.

Таксама Патрыяршы Экзарх узнагародзіў старшыню Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ, ключара кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава, іерэя Ігара Васько медалём Мар'інагорскай іконы Божай Маці II ступені ў сувязі з 45-годдзем з дня нараджэння.

На заканчэнне Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія/Church.by 

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники

Фотарэпартаж