У псіханеўралагічным інтэрнаце аграгарадка Даматканавічы адбылося Сабораванне

18 сакавіка 2017

top.jpg

У благадатны час Вялікага посту сумеснымі намаганнямі брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага (Заслаўе) і брацтва велікамучаніцы Ірыны (Клецк) пры садзейнічанні медыцынскага персаналу ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце аграгарадка Даматканавічы адбылося Сабораванне.

Таінства здзейсніў настаяцель клецкага Пакроўскага храма протаіерэй Андрэй Гладкі.

Перад пачаткам Саборавання свяшчэннік звярнуўся да выхаванцаў інтэрната са словам, у якім растлумачыў, якую духоўную і цялесную карысць атрымлівае чалавек, над якім здзяйсняецца гэта Таінства. Таксама айцец Андрэй казаў аб душэўным спакоі, аб любові і павазе.

Нягледзячы на «асаблівае» ўспрыманне ўсяго таго, што адбываецца, людзьмі з абмежаваннямі, Таінства было здзейснена ў цішыні і без эксцэсаў.

Усе насельнікі атрымалі салодкія падарункі ад брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага.

Слуцкая епархія / Church.by