У рамках Беларускіх Калядных чытанняў адбыўся круглы стол «Метады і формы арганізацыі святочных мерапрыемстваў у нядзельных школах прыходаў БПЦ»

29 лістапада 2022

IMG_6051-750x450.jpg

У рамках VIII Беларускіх Калядных чытанняў 25 лістапада 2022 года прайшоў круглы стол «Метады і формы арганізацыі святочных мерапрыемстваў у нядзельных школах прыходаў БПЦ».

Мадэратарам круглага стала выступіў Міраненка Міхаіл Мікалаевіч – педагог, дзіцячы пісьменнік і рэжысёр-пастаноўшчык дзясятка спектакляў для нядзельнай школы.

Анлайн-сустрэча пачалася з даклада насельніцы Свята-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка манахіні Кіры, якая распавяла аб арганізацыі работы ў дадзеным напрамку ў нядзельнай школе абіцелі.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі дзяліліся вопытам правядзення святаў на прыходзе, прыцягнення бацькоў і маладзёжнай групы нядзельнай школы да стварэння касцюмаў і дэкарацый. Абмяркоўвалася пытанне магчымасці адаптацыі свецкіх сцэнарыяў пад патрэбы праваслаўнай нядзельнай школы, былі прадстаўлены найноўшыя распрацоўкі і зборнікі сцэнарыяў для тэатральных пастановак у нядзельнай школе.

Таксама была ўдзелена ўвага арганізацыі тэатра ценяў і лялечнага тэатра, іх патэнцыялу, здольнасці прыцягнуць да працэсу арганізацыі пастановак самых сарамлівых дзяцей, а таксама іх запатрабаванасці пры арганізацыі інклюзіўных тэатральных груп.

Па выніках правядзення круглага стала была адзначана неабходнасць удзелу духаўнікоў нядзельных школ і настаяцеляў абшчын у працэсе падрыхтоўкі святочных мерапрыемстваў: абмеркавання маральнага складніка пастаноўкі, зносін з бацькамі выхаванцаў і педагогамі.

oroik.by/Church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте