У рамках IX фестывалю «Шчасце ў дзецях» адбылася сустрэча епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма з сямейнымі парамі

16 мая 2021

top.jpg

15 мая 2021 года, у Міжнародны дзень сям'і, у рамках IX фестывалю «Шчасце ў дзецях», на базе Цэнтра падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» горада Бабруйска адбылася сустрэча епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма з бабруйскімі сямейнымі парамі.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу на тэму «Духоўна-маральныя асновы сям'і, зберажэнне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля дзесяці сем'яў, некаторыя з бацькоў прыйшлі разам са сваімі дзецьмі.

На сустрэчы прагучалі пытанні аб выхаванні дзяцей і моладзі. Уладыка нагадаў, самым лепшым выхавальнікам ёсць і заўсёды застанецца наш асабісты прыклад, прыклад бацькоў:

«Дзеці бачаць, перш за ўсё, прыклад сваіх бацькоў. І свае сем'і яны будуць будаваць на ўбачаным прыкладзе. Нездарма кажуць, што дзяцей не трэба выхоўваць, яны ўсё роўна стануць такімі, як і іх бацькі. Таму тут важны асабісты прыклад. У хрысціянстве — гэта прыклад, які нам дае вобраз Іісуса Хрыста і Евангелле. Гэта, перш за ўсё, любоў і прабачэнне, мудрасць, цярпенне. Але вышэй за ўсё любоў», — сказаў архіерэй.

Таксама, па словах уладыкі, каб не стаць чужым свайму дзіцяці, неабходна знаходзіць час для дзяцей, як бы ні былі занятыя бацькі.

«Таму што час, які выдаткаваны на дзяцей, гэта час, які не будзе ніколі выдаткаваны дарма. Недахоп часу — гэта недахоп любові, — сказаў ён. — Калі няма даверных адносін з бацькамі, з'яўляюцца іншыя людзі, якія знаходзяць, чым запоўніць вольны час гэтых дзяцей.

Далей прагучалі пытанні пра ўзаемаадносіны пакаленняў і аб тым, як стварыць шчаслівую сям'ю. На што епіскап Серафім адказаў: «У сям'і важныя любоў, павага адзін да аднаго — на такім падмурку будуецца сям'я».

Былі зададзены пытанні і на актуальную тэму сужыцця — чаму яно становіцца папулярнай формай адносін?

«Сёння мала шлюбаў, якія заключаюцца ў ЗАГСе і яшчэ менш царкоўных. Ад таго, напэўна, што адбываецца і адбыўся адыход ад царкоўнай традыцыі, у якой было неймаверна заключыць шлюб без вянчання. У нас пасля расцаркаўлення і адыходу ад сваіх хрысціянскіх традыцый такая сітуацыя пагоршылася. Нават гэта датычыцца царкоўнай моладзі, якая падпадае пад агульны ўплыў. Перш за ўсё, дзяўчына ў такой сітуацыі павінна разумець, што яе падманваюць, эксплуатуюць. І бацькі гэта таксама павінны неяк мякка тлумачыць дзецям», — адзначыў уладыка Серафім.

У завяршэнне сустрэчы адбылося чаяванне, гутарка працягнулася ў нефармальнай абстаноўцы.

Бабруйская епархія/Church.by