У Слуцкай епархіі абвешчаны пераможцы конкурсу творчых работ «Святая праведная Сафія, княгіня Слуцкая, як аб'яднальніца беларускага народа»

16 красавіка 2021

top.jpg

У 2021 годзе споўнілася 435 гадоў з дня нараджэння святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай. Па благаславенню епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія з 1 сакавіка па 1 красавіка ў гонар памятнай даты ў Слуцкай епархіі адбыўся конкурс творчых работ «Святая праведная Сафія, княгіня Слуцкая, як аб'яднальніца беларускага народа».

Конкурс праводзіўся ў 3-х узроставых групах: 5-8 гадоў, 9-12 гадоў і 13-17 гадоў.

Аргкамітэт разгледзеў працы больш за 130 удзельнікаў і дзякуе ўсім за працу. Імёны пераможцаў апублікаваны  на сайце Слуцкай епархіі.

Галоўнымі крытэрыямі ацэнкі работ сталі творчая і індывідуальная падача вобраза святой праведнай Сафіі, самастойнасць выканання работы і адпаведнасць афармлення Палажэнню аб конкурсе.

Слуцкая епархія/Church.by