У сераду першага тыдня Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

13 сакавіка 2019

top.jpg

13 сакавіка 2019 года, у сераду першай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Макарый Кавалёў.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж