У сераду Светлай сядміцы мітрапаліт Павел узначаліў Літургію ў Успенскім Жыровіцкім манастыры
19 красавіка 201719 красавіка 2017 года, у сераду Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію і велікодны хрэсны ход у Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; брація Жыровіцкага манастыра ў свяшчэнным сане і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам дыякана Яўгена Васілеўскага.
На малым уваходзе зважаючы на дбайную працу ў славу Святой Царквы і да дня Святой Пасхі Патрыяршы Экзарх уганараваў клірыкаў Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра наступнымі іерархічнымі узнагародамі: ігумен Авель (Страпко) быў узнагароджаны правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі, іераманах Амфілохій (Навоеў) — правам нашэння наперснага крыжа, іераманах Уладзімір (Чаган) — правам нашэння набедраніка.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іераманах Уладзімір (Чаган).
За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў насельнікаў манастыра: іерадыякана Піцірыма (Дудкіна) ў іераманаха і манаха Дасіфея (Грышуту) ў іерадыякана.
Па заканчэнні хрэснага шэсця да Патрыяршага Экзарха са словамі віншаванні ад імя браціі абіцелі, настаўнікаў і навучэнцаў Мінскай духоўнай семінарыі звярнуўся рэктар семінарыі архіепіскап Гурый.
Мітрапаліт Павел падзякаваў архіепіскапу Гурыю і павіншаваў брацію, прыхаджан абіцелі, а таксама настаўнікаў і навучэнцаў Мінскай духоўнай семінарыі са светлым святам Уваскрэсення Хрыстовага і пажадаў, каб кожны захаваў у сваім сэрцы велікодную радасць аб Уваскрасенні Хрыста Збавіцеля.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Насельнікам абіцелі і вернікам мітрапаліт Павел ўручыў велікодныя яйкі і шакаладкі.