У сераду Светлага тыдня Патрыяршы Экзарх узначаліў Пасхальную вячэрню ў Гродзенскім Нараджэння Багародзіцы жаночым манастыры

19 красавіка 2017

top.jpg

19 красавіка 2017 года, у сераду Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскапы: Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Пасхальную вячэрню ў саборным храме Гродзенскага Нараджэння Багародзіцы жаночага манастыра.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Анатоль Ненартовіч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы.

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Васільевіч Краўцоў і іншыя афіцыйныя асобы.

Богаслужэбныя спевы выканалі святочны хор абіцелі Нараджэння Багародзіцы пад кіраўніцтвам Наталлі Андрушэвіч і дзіцячы хор манастыра пад кіраваннем Юліі Косак.

Па завяршэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і вернікаў манстыра са словам навучання.

Далей мітрапаліт Павел даў усім архіпастырскае благаславенне. Кожнаму, хто маліўся ў храме, Патрыяршы Экзарх ўручыў велікоднае яйка, а дзецям, акрамя гэтага, шакаладкі.

Пасля вячэрні мітрапаліт Павел павіншаваў дзяцей-інвалідаў, якіх акармляе Гродзенскі Святога Нараджэння Багародзіцы манастыр, і ўручыў ім салодкія велікодныя падарункі. 

Church.by

Фотарэпартаж